Папа Францішак прыляцеў у Казахстан
Ён возьме ўдзел у З'ездзе лідараў сусветных і традыцыйных рэлігій
13.09.2022 / 15:37
У аэрапорце пантыфіка сустрэў прэзідэнт Казахстана Касым-Жамарт Такаеў.
Падчас цырымоніі сустрэчы кіраўнікі дзяржаў прадставілі адзін аднаму членаў дэлегацый, затым у Каміннай зале прэзідэнцкага тэрмінала лідар Казахстана і кіраўнік Каталіцкай Царквы правялі кароткую гутарку.
У Казахстане Папа Францішак будзе да 15 верасня.