Кіраўнік расійскіх камуністаў Зюганаў назваў «спецаперацыю» вайной і заклікаў да мабілізацыі

Старшыня КПРФ адзначыў, што ніколі ў такой «складанай і напружанай абстаноўцы» не даводзілася адкрываць сесію Дзярждумы. Паводле яго слоў, за два месяцы, якія расійскі парламент правёў на канікулах, сітуацыя, у тым ліку на фронце, змянілася «карэнным чынам».

13.09.2022 / 15:00

«Ваенна-палітычная аперацыя супраць нацыстаў, бандэраўцаў, фашыстаў ва Украіне перарасла ў паўнавартасную вайну, якую абвясцілі нам амерыканцы, натаўцы і аб'яднаная Еўропа… Патрэбная мабілізацыя сіл і рэсурсаў.

Вайна і спецаперацыя адрозніваюцца карэнным чынам. Спецаперацыю абвясціў, і вы можаце спыніць. Вайну вы не можаце спыніць, нават калі вам захочацца. Вам давядзецца ісці да канца. У яе (вайны) ёсць два выхады: або перамога, або паражэнне», — сказаў Зюганаў.

Nashaniva.com