Беларуская чыгунка анансавала, што цягнікоў будзе больш і яны будуць лепшыя

Беларуская чыгунка паведаміла аб запуску з 19 верасня абноўленых хуткасных цягнікоў для паляпшэння якасці абслугоўвання пасажыраў.

12.09.2022 / 20:10

Цягнік міжрэгіянальных ліній №735/736 Мінск — Брэст — Мінск будзе абслугоўвацца новымі хуткаснымі электрацягнікамі ЭПМ у пяцівагонным выкананні.

З таго ж дня ў цягніку рэгіянальных ліній бізнэс-класа № 875/876 Мінск — Калінкавічы — Мінск стане больш пасадачных месцаў — да яго дададуць дадатковы вагон.

На ўчастку Мінск — Гомель БЧ абяцае павялічыць перыядычнасць для шэрагу цягнікоў міжрэгіянальных ліній бізнэс-класа. Напрыклад, цягнік № 752 Мінск — Гомель цяпер будзе хадзіць шэсць дзён на тыдзень (акрамя суботы), цягнік №755 Гомель — Мінск — па ўсіх днях тыдня, акрамя нядзелі, а цягнік № 751 Гомель — Мінск будзе курсіраваць па пятніцах і нядзелях.

Nashaniva.com