Кола агляду ў Маскве, якое ўчора адкрыў Пуцін, зачынілася праз дзень

Новае кола агляду на ВДНГ у Маскве стала самым вялікім у Еўропе. Дагэтуль найбуйнейшым было «Лонданскае вока» (London Eye) вышынёй 135 метраў. Пуцін адкрываў кола па відэасувязі. Але гараджан яно радавала нядоўга.

11.09.2022 / 12:41

Фота: сайт мэра Масквы

Непаладкі пачаліся адразу пасля запуску. Некалькі разоў кола нечакана спынялася, людзі завісалі на вышыні 140 метраў.

Сёння яно наогул перастала працаваць. Супрацоўнікі тлумачаць гэта «каліброўкай сістэмы».

Nashaniva.com