Палітвязень Ілля Тананка, які быў асуджаны за абразу Балабы, выйшаў на волю

21-гадовы Ілля Тананка — студэнт МДЛУ, ён быў асуджаны на паўтара года «хіміі» за абразу палкоўніка міліцыі, начальніка АМАП Мінска Дзмітрыя Балабы (арт. 369).

08.09.2022 / 15:18

Хлопца абвінавацілі ў тым, што ён напісаў на сцяне дома, дзе жыве Балаба, што той забойца, чым публічна абразіў прадстаўніка ўлады ў сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў. Сам Ілля на судзе адзначаў, што пакінуў надпісы на аб'явах, размешчаных на інфармацыйных стэндах каля пад'ездаў: ён разумеў, што гэта абраза, але хацеў выказаць сваё меркаванне.

З 13 сакавіка 2021 года Ілля адбываў тэрмін у папраўчай установе адкрытага тыпу №9 у Віцебску. Сёння палітвязень выйшаў на волю.

Nashaniva.com