У сацсетках абмяркоўваюць порнаролік, зняты ў Беларусі. Яго выдала адна дробная дэталь

На хоўм-відэа звярнулі ўвагу некалькі дзён таму.

08.09.2022 / 10:43

Спачатку скрыншот відэа з'явіўся ў пабліку No Context Belarus. Этыкетка на бутэльцы, што стаіць на стале, падалася знаёмай аднаму з карыстальнікаў твітара. Ён вырашыў адшукаць відэа, каб разглядзець лепш. І сапраўды — у кадр трапіла піва «Аліварыя» з лінейкі «Кароль Ян» са смакам вішні.

Людзі жартуюць, што гэта найлепшы продакт-плэйсмент у гісторыі беларускай рэкламы.

Іншыя падмячаюць, што Аліварыя Рубі падаецца нядрэнным імем для порнаактрысы.

Наколькі вядома, у роліку гераіня здымаецца разам са сваім хлопцам.

Nashaniva.com