Гэтая песня па-ўкраінску завірусілася ў тыктоку. Аказваецца, напісаў яе беларус

Песня «Гарно так» на ўкраінскай мове стала хітом у тыктоку. Яе аўтар — беларускі спявак, які раней спрабаваў прабіцца на «Еўрабачанне».

07.09.2022 / 12:01

Посмотреть эту публикацию в Instagram

Публикация от VLAD CHIZHIKOV / CHEEV / ЧІВ (@vladcheev)

Улад Чыжыкаў, які цяпер выступае як CHEEV, родам з Бабруйска. Па адукацыі ён выкладчык балгарскай мовы і літаратуры. Выступаў у гурце «Радиоволна», з якім удзельнічаў ў фінале беларускага нацадбору на «Еўрабачанне» ў 2016 і 2018 гадах.

Удзельнічаў у розных музычных шоу — «Акадэмія талентаў» на АНТ, украінскім «Х-Фактары» і «Голасе» (на апошнім яго настаўнікам стаў Dan Balan).

Апошнія два гады спявак запісваў песні, у тым ліку па-ўкраінску. «Гарно так» ён выпусціў у канцы мінулага года. Кліп на гэтую песню сабраў 4,7 мільёна праглядаў.

Nashaniva.com