У віцебскай кавярні хлопцу зашчаміла пальцы сталом, давялося выклікаць МНС

3 верасня 23-гадоваму бармену кавярні «Ёкі» на вуліцы Суворава ў Віцебску спатрэбілася дапамога ратавальнікаў, паведаміла прэс-служба МНС. Справа ў тым, што яму заціснула пальцы раскладным сталом.

04.09.2022 / 23:11

У своеасаблівы капкан патрапіла тры пальцы левай рукі маладога чалавека. Да прыезду падраздзяленняў МНС ён змог вызваліць два пальцы самастойна, а вось адзін захрас занадта моцна.

Ратавальнікам прыйшлося распілаваць металічныя канструкцыі стала бензарэзам, і толькі пасля гэтага ўдалося цалкам вызваліць руку пацярпелага.

Пасля гэтага бармена агледзелі медыкі, якія ў выніку шпіталізавалі яго ў бальніцу для аказання неабходнай медыцынскай дапамогі.

Nashaniva.com