На дзіцячым пюрэ з'явіліся партрэты Янкі Купалы і Якуба Коласа

З нагоды 140-годдзя са дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа брэнд «Ложка в ладошке» выпусціў лімітаваную лінейку пюрэ ў спецыяльнай упакоўцы — з партрэтамі беларускіх класікаў.

04.09.2022 / 16:07

«Калі папрасіць дзяцей пералічыць беларускіх пісьменнікаў, яны абавязкова назавуць Янку Купалу і Якуба Коласа. Іх творы, ідэі, вершаваныя радкі — назаўсёды ў нашых сэрцах», — каментуюць супрацоўнікі «Ложка в ладошке».

На ўпакоўцы пюрэ, акрамя партрэтаў, ёсць цытаты з твораў класікаў: «Не шукай ты шчасця, долі на чужым далёкім полі» (Янка Купала), «Няхай надзея гарыць у сэрцы і мацнее» (Якуб Колас).

Nashaniva.com