Мазырчук абліў бензінам сябе і жонку. Але падпаліць на паспеў

У Мазыры затрымалі хатняга агрэсара, які спрабаваў падпаліць сябе і жонку.

31.08.2022 / 11:37

Увечары 20 жніўня ў дзяжурную частку мясцовага РАУС паступіў званок ад жыхаркі вёскі Мялешкавічы Мазырскага раёна. 40-гадовая жанчына прасіла аб дапамозе: «П'яны муж скандаліць. Абліў іх і дом бензінам».

На месца прыехаў участковы з супрацоўнікамі патрульна-паставой службы. На той момант 41-гадовы мужчына знаходзіўся ў неадэкватным стане. Ён абліў бензінам сябе і жонку, а ў суседнім пакоі знаходзіліся дзеці 5 і 15 гадоў.

На перакананні міліцыі ён ніяк не рэагаваў. Яго блакавалі, адабралі запалкі і надзелі кайданкі.

Распачатая крымінальная справу за пагрозу забойствам. Мужчына змешчаны ў ІЧУ. Раней ён быў судзімы за забойства.

Nashaniva.com