У Белгародскай вобласці працягваюцца выбухі

У Белгародскай вобласці працягваюцца выбухі. Відавочцы паведамляюць пра слуп дыму ў раёне Якаўлева.

31.08.2022 / 10:01

Губернатар вобласці Вячаслаў Гладкоў таксама паведаміў пра некалькі выбухаў і працы супрацьпаветранай абароны. Паводле яго даных, разбурэнняў і пацярпелых няма.

Тэлеграм-каналы публікуюць фота, на якім бачны слуп дыму ў раёне Якаўлева. Гэта за 35 км ад Белгарада.

Nashaniva.com