На мяжы з Латвіяй у беларуса канфіскавалі 35 тысяч еўра, якія ён спрабаваў схаваць

На беларуска-латвійскай мяжы 29 жніўня латвійскія мытнікі выявілі ў беларуса незадэклараваныя 35 тысяч еўра, якія ён спрабаваў схаваць. Грошы канфіскаваныя, распачатая крымінальная справа, мужчыну пагражае буйны штраф, паведамляе Служба дзяржаўных даходаў Латвіі.

30.08.2022 / 18:51

У дачыненні да беларуса распачалі крымінальную справу аб увозе буйных сум незадэклараваных наяўных грошай. Яму пагражае штраф у 20% ад сумы канфіскаваных сродкаў.

У СДД Латвіі нагадваюць, што пры ўездзе і выездзе з ЕС трэба дэклараваць наяўныя грошы ў суме ад 10 тысяч еўра, у тым ліку ў іншых валютах.

Nashaniva.com