Падаляк папярэдзіў жыхароў Крыма пра хуткую «актыўную дэакупацыю» і заклікаў рыхтавацца да эвакуацыі
Дарадца кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Міхаіл Падаляк папярэдзіў у твітары жыхароў паўвострава аб неабходнасці рыхтавацца да эвакуацыі, каб пазбегнуць ахвяр сярод мірнага насельніцтва.
30.08.2022 / 18:04
«Зразумела, што для Украіны жыцці грамадзян — безумоўны прыярытэт.
Таму мы ўжо распрацоўваем эвакуацыйныя маршруты для жыхароў акупаванага Крыма, якія жадаюць пакінуць паўвостраў на час актыўнай дэакупацыі.
Пакуль жа просім усіх трымацца далей ад ваенных аб'ектаў і праверыць сховішчы», — заявіў Падаляк.