У Каліфорніі памідоры, якія рассыпаліся па трасе, справакавалі сем ДТЗ з пацярпелымі

У амерыканскім штаце Каліфорнія перакуліўся грузавік з памідорамі. Тоны рассыпаных па трасе пладоў справакавалі масавае ДТЗ, піша Sky News.

30.08.2022 / 16:35

Паводле інфармацыі відавочцаў, памідоры цалкам пакрылі адрэзак трасы працягласцю каля 60 метраў. Некалькі аўтамабіляў пачалі слізгаць па раздушаных пладах і ўразацца адзін у іншы. У выніку некалькі чалавек атрымалі раненні.

Для ліквідацыі наступстваў здарэння мясцовай паліцыі прыйшлося цалкам перакрыць магістраль, што адразу ж прывяло да велізарных затораў.

Для ачышчэння дарогі спецыялісты камунальных службаў спачатку саскрэблі таматную масу каўшом экскаватара, а потым засыпалі пакрыццё абсарбавальным парашком.

Nashaniva.com