Брытанія дасць Украіне падводныя беспілотнікі. Для чаго яны выкарыстоўваюцца?

З іх дапамогай Украіна зможа ачысціць берагавую лінію. Тры з іх будуць выдзеленыя з запасаў Вялікабрытаніі, а яшчэ тры будуць замоўленыя ў вытворцаў, паведамляе Мінабароны Брытаніі.

27.08.2022 / 14:13

Лёгкі аўтаномны апарат прызначаны для выкарыстання ў мелкім прыбярэжным асяроддзі, эфектыўна працуе на глыбіні да 100 метраў для выяўлення, вызначэння месцазнаходжання і ідэнтыфікацыі мін з дапамогай датчыкаў.

У найбліжэйшыя месяцы Каралеўскі флот сумесна з амерыканскімі партнёрамі навучаць ўкраінскіх вайскоўцаў карыстацца аўтаномнымі апаратамі для пошуку мін.

Новыя апараты мусяць дапамагчы Украіне забяспечыць экспарт харчавання з Чарнаморскіх портаў.

Nashaniva.com