Палітвязень Ілля Сілянкоў цалкам адбыў свой тэрмін і выйшаў на волю

Студэнта чацвёртага курса Гомельскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта раней асудзілі да 1,5 гадоў «хіміі» за нібыта абразу Лукашэнкі, піша «Вясна».

25.08.2022 / 16:49

Хлопец 13 жніўня 2020 года, як сцвярджала следства, расклеіў і раскідаў не менш за 17 улётак з выявай Лукашэнкі і надпісамі пра яго, якія «прынізілі яго гонар і годнасць».

Свой тэрмін Ілля адбываў у папраўчай установе адкрытага тыпу №9.

Nashaniva.com