У пятніцу чакаецца да +34°С

Нас чакаюць яшчэ некалькі дзён спёкі.

25.08.2022 / 13:02

«У дзённыя гадзіны 26 жніўня, у пятніцу, у многіх раёнах краіны максімальная тэмпература паветра дасягне +30…+32°С, у паўднёвых раёнах +33+34°С, у Мінску максімальная тэмпература паветра дасягне +30…+32°С», — гаворыцца ў паведамленні Белгідрамета.

Паводле папярэдняга прагнозу, на выхадных таксама будзе гарачае надвор'е, а ў з панядзелка, магчыма, ужо будуць камфортныя +23°С.

Nashaniva.com