Борыс Джонсан ізноў прыехаў у Кіеў

Нягледзячы на пагрозу ракетных удараў, прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Барыс Джонсан у Дзень незалежнасці Украіны прыехаў у Кіеў. Там Джонсан абвясціў аб выдзяленні Украіне новага пакета ваеннай дапамогі ў памеры 54 млн фунтаў стэрлінгаў.

24.08.2022 / 19:08

Новы пакет дапамогі дапаўняе падрыхтоўку Вялікабрытаніяй транспартных сродкаў для пошуку мінаў у водах ля свайго ўзбярэжжа. У найбліжэйшыя тыдні ўкраінскі персанал навучаць іх выкарыстоўваць у водах Вялікабрытаніі.

У ваенную дапамогу ўваходзяць беспілотныя сістэмы назірання і супрацьтанкавыя боепрыпасы. Гэта, у прыватнасці, 850 ручных мікрадронаў Black Hornet, якія спецыяльна распрацаваныя для выкарыстання ў гарадах і сёлах і прызначаныя для выяўлення сілаў праціўніка, якія набліжаюцца.

Nashaniva.com