У Еўракамісіі засуху 2022 года назвалі наймацнейшай за 500 гадоў

Засуха ў Еўропе, магчыма, самая моцная за апошнія 500 гадоў, заявіла ў твітары Еўракамісія са спасылкай на экспертаў Навуковага цэнтра ЕС.

23.08.2022 / 20:26

Еўракамісія яшчэ ў ліпені папярэдзіла пра неўраджай на палове тэрыторыі Еўрасаюза. Па звестках апошняй справаздачы Еўракамісіі, горш за ўсё сітуацыя склалася ў цэнтральнай частцы і на поўдні Брытаніі, на усходзе Ірландыі, у Італіі, Венгрыі, Румыніі, Фінляндыі, а таксама ў Малдове, ва Украіне і на паўночным усходзе Расіі.

Эксперты прагназуюць, што анамальна сухое надвор'е даўжэй за ўсё захаваецца на ўсходзе Партугаліі, захадзе Іспаніі і на ўзбярэжжы Харватыі, a паляпшэнне сітуацыі чакаецца не раней за кастрычнік.

Nashaniva.com