У Слуцкім раёне падчас жніва загінула аграномка

Як піша мясцовае выданне Kurjer.info cа спасылкай на намесніка начальніка райаддзела Следчага камітэта Віталя Пратасеню, 22 жніўня ў адной з вёсак Слуцкага раёна ў полі кіроўца грузавіка «МАЗ», здзяйсняючы разварот, не заўважыў, што перад транспартным сродкам знаходзіцца жанчына-аграном, і збіў яе.

23.08.2022 / 20:13

Жанчына загінула. Слуцкі раённы следчы камітэт расследуе здарэнне. Прызначаныя экспертызы, праводзяцца следчыя дзеянні.

Nashaniva.com