Сілы спецыяльных аперацый УСУ выставілі відэа знішчэння імі моста

Узарваны мост знаходзіўся на тэрыторыі Данецкай вобласці. Відэа апублікавана толькі сёння, хоць знішчэнне маста адбылося раней.

22.08.2022 / 23:16

У тлумачэнні да відэа пішацца:

«Вялікую ўвагу мы надаем знішчэнню лагістыкі, шляхоў забеспячэння і манеўраў расійскіх акупантаў. Для гэтага байцы ССА выкарыстоўваюць розныя спосабы і ажыццяўляюць атакі на многіх, у тым ліку і адчувальных для інфраструктуры участках, часова кантраляваных ворагам.

Гэта відэа знятае некалькі тыдняў таму, але па пэўных прычынах публікуем мы яго толькі сёння. У выніку падрыву мост у Данецкай вобласці стаў для расіян перашкодай».

Nashaniva.com