Валанцёры: За два гады ў Мінску затрымалі як мінімум 33975 чалавек. Гэтыя лічбы не поўныя

Валанцёры са «Спісаў затрыманых» падвялі вынікі работы за два гады. За гэты час, па іх звестках, толькі ў Мінску ім стала вядома пра 33 975 затрыманых па адміністрацыйных справах.

22.08.2022 / 09:22

Пенсіянеры сярод іх складалі 757 чалавек, жанчыны — 6356.

Разам з тым паведамляецца, што шпіталізаваныя з іх былі 3857 чалавек.

З затрыманых арышт атрымалі 10 тысяч 645 чалавек. Агулам па палітычных справах грамадзяне адсядзелі 140333 сутак, адзначылі валанцёры.

Уся сума штрафаў за гэты час склала 2055363 рублі.

За ліпень 2022 года ў Мінску затрымалі як мінімум 162 чалавек.

Усе гэтыя лічбы далёка не поўныя, бо не ўсе затрыманыя і іх сваякі падаюць інфармацыю ў «Спісы затрыманых».

Nashaniva.com