Авіяразведка палка «Пагоня» заступае на службу ва УСУ

Байцы авіяразведкі з палка «Пагоня» прыступілі да службы ва Узброеных сілах Украіны, у складзе першай асобнай брыгады спецпрызначэння імя Багуна. Пра гэта паведамляе каманда Prague Support Team, якая рабіла збор на навучанне і забеспячэнне байцоў.

21.08.2022 / 12:25

Скрыншот з відэа

«Аэраразведка складаецца з наступных частак: група падтрымкі і два разведвальныя крылы. Кожнае крыло ўяўляе сабой аўтаномную разведвальна-ўдарную групу з чатырох чалавек, якія выяўляюць варожыя цэлі і знішчаюць іх шляхам навядзення і карэктавання агню артылерыі альбо ўласнымі агнявымі сродкамі. Група складаецца з камандзіра крыла, аператара БПЛА і двух назіральнікаў-аператараў БСУ. Пры неабходнасці члены групы ўзаемна гатовыя замяняць адзін аднаго», — піша Prague Support Team.

Паводле звестак Prague Support Team, на стварэнне авіяразведкі было сабрана 40 тысяч еўра. Байцы прайшлі праграму падрыхтоўкі ў еўрапейскіх інструктараў. 

Nashaniva.com