Праяснілася інтрыга, чаму Арастовіча няма ў спісах дарадцаў кіраўніцтва Офіса прэзідэнта

Аляксея Арастовіча няма сярод 46 штатных і пазаштатных дарадцаў кіраўніцтва Офіса прэзідэнта Украіны. Гэта высветліла выданне «Український тиждень», накіраваўшы запыт у Офіс Зяленскага.

20.08.2022 / 19:26

Сам Арастовіч у апошнія месяцы публічна кажа, што ён «дарадца Офіса прэзідэнта, пазаштатны». Да гэтага яго называлі дарадцам кіраўніка Офіса. 

Але ў спісах дарадцаў, якія атрымала выданне, прозвішча Арастовіча няма. 

Сітуацыю пракаментаваў дарадца кіраўніка офіса прэзідэнта Украіны Міхаіл Падаляк. Ён пацвердзіў, што Арастовіч сапраўды не зʼяўляецца ні дарадцам кіраўніка офіса прэзідэнта Украіны, ні дарадцам любога з яго намеснікаў.

«Ён так шмат гаворыць, што мы зрабілі яго… дарадцам усяго Офіса разам. Менавіта так яго пасада і гучыць (па складах: «дарадца Офіса прэзідэнта Украіны«). Якім ён афіцыйна і лічыцца па службовым раскладзе», — напісаў Падаляк.

Nashaniva.com