Лукашэнка зноў выказаўся пра вайну: У мяне няма жадання, каб нашы людзі ваявалі. Дзеля чаго?

Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з работнікамі гаспадаркі «Жураўлінае» і жыхарамі Пружанскага раёна заклікаў беларусаў берагчы мір у краіне, піша БелТА.

19.08.2022 / 13:38

President.gov.by

«Вы не думайце, што я тут планую нейкі напад, вось Украіну будзем бамбіць з тэрыторыі Беларусі і гэтак далей. Няма ў мяне ніякага жадання, каб вашы і мае дзеці ваявалі. У імя чаго? Нам трэба ўціхамірыцца. Ніякая Украіна не ваюе сёння. Сёння з Расіяй ваюе ўвесь блок NATO і Амерыка перш за ўсё», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Nashaniva.com