Ва Украіне абнавілі навучальныя праграмы па літаратуры. Законнікаў застаўся, Быкава і Купалу выключылі

Мінадукацыі Украіны апублікавала абноўленыя навучальныя праграмы. У выніку рэформы ў іх застаўся толькі адзін беларускі аўтар — Сяргей Законнікаў з вершам «Бережи себе, Україно!». Гэта твор для дадатковага чытання ў 10-11 класах з філалагічным профілем, паведаміла Беларуская рада культуры.

16.08.2022 / 21:51

Украінскія выданні кніг Васіля Быкава, прэзентаваныя выдавецтвам «Знання» на «Мастацкім Арсенале» ў Кіеве ў 2019 годзе

Раней украінскія школьнікі таксама вывучалі «Альпійскую баладу» Васіля Быкава і — як творы для дадатковага чытання ў спецыялізаваных класах — вершы Янкі Купалы «Пам'яті Шевченка», «Україна» і паэму «Тарасова доля».

Беларуская Рада культуры пры падтрымцы Палка Каліноўскага спрабавала паўплываць на гэта рашэнне, звяртаючыся з адпаведным лістом у Міністэрства асветы і навукі Украіны, але яе аргументы пад увагу прынятыя не былі.

Nashaniva.com