У Гомелі мужчына вылічыў жонку-здрадніцу па камерах відэаназірання ў бары. Адміністратара ўстановы могуць пакараць

Жыхар Гомеля паведаміў выданню «Белка», што яго жонка адпачывала з сяброўкамі ў бары. Яны пазнаёміліся з кампаніяй хлопцаў, з адным з якіх у той вечар яму жонка і здрадзіла. Пра выпадак гамельчуку расказала сяброўка яго жонкі.

14.08.2022 / 15:03

Мужчына паехаў у бар, угаварыў адміністратара паказаць запісы з камер відэаназірання. Аказалася, што жонка яму здрадзіла. Скрыншоты мужчына захаваў для выкарыстання ў судзе падчас разводу. Але цяпер яго жонка падае сустрэчны іск на ўстанову за разгалошванне персанальных даных. У гэтым выпадку могуць пакараць адміністратара бара. Прычым, гэта можа быць як крымінальная, так і адміністрацыйная адказнасць.

Таксама адміністратар можа страціць працу.

Nashaniva.com