У Польшчы перакуліўся беларускі аўтобус. Пацярпелі тры чалавекі

Тры чалавекі пацярпелі ў выніку аварыі з удзелам беларускага аўтобуса, якая адбылася ў суботу раніцай каля Хромні. Беларускі аўтобус накіроўваўся з Гомеля ў Познань праз Тэрэспаль і Варшаву, аварыя адбылася каля 5-й раніцы, паведамляе polsatnews.pl.

13.08.2022 / 10:35

Пацярпелыя былі дастаўлены ў бальніцу, паведамляецца, у іх лёгкія траўмы. Аднаго пасля агляду і аказання першай дапамогі ўжо выпісалі.

Па папярэдніх звестак, кіроўца заснуў за рулём. Аўтобус, у якім знаходзіліся 47 пасажыраў, з'ехаў з дарогі і ўпаў у кювет і перакуліўся. У паліцыі заявілі, што кіроўца быў цвярозы.

Nashaniva.com