«Кацяня не хоча спаць, падстаўляе спінку». Новы мультверш ад Андрэя Скурко 

Нашанівец і палітвязень Андрэй Скурко знаходзіцца за кратамі з ліпеня 2021 года. У зняволенні ён адкрыў у сабе выбітны талент дзіцячага пісьменніка. 

12.08.2022 / 21:49

Ён піша вершы для свайго маленькага сына Тамашыка, а каманда «Бэйбуса» здымае па іх міні-мультфільмы. Творчасць нашага калегі стала сапраўдным падарункам для ўсіх беларускіх дзетак і іх бацькоў.

Сёння прапануем вам новы верш «Сон не ідзе» — пра кацянятка, якое не хоча спаць, пакуль яго не палашчаць.

Глядзіце, чытайце і вучыце яго са сваімі дзеткамі. Андрэю будзе прыемна.

Nashaniva.com