У Гомелі вынеслі прысуд ураджэнцу Расіі, які планаваў ваяваць ва Украіне

50 гадовы абвінавачаны нарадзіўся ў Расіі, але жыве ў Салігорскім раёне. Абвінавачвалі яго ў тым, што ён збіраўся ваяваць ва Украіне, паведаміла «Гомельская праўда».

11.08.2022 / 19:02

Чалавека прызналі вінаватым ва ўдзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 КК), а таксама ў падрыхтоўцы да ўдзелу ва ўзброеным канфлікце на тэрыторыі замежнай дзяржавы (арт. 361-3 КК).

Прысудзілі абвінавачанага да трох гадоў калоніі агульнага рэжыму. Суд праходзіў у закрытым рэжыме. На якім баку збіраўся ваяваць асуджаны, дзяржаўная газета не ўдакладняе.

Nashaniva.com