Ноччу можна будзе назіраць да 100 метэораў на гадзіну
У ноч з 11 на 12 жніўня — пік летняга зарападу Персеіды.
11.08.2022 / 15:16
Жыхары паўночнага паўшар'я зямлі ў ноч на 12 жніўня змогуць назіраць максімальную актыўнасць метэорнага патоку Персеіды, якая можа дасягаць 100 метэораў за гадзіну.
Персеіды ўтвараюцца ў выніку праходжання планеты праз шлейф пылавых часціц, выпушчаных каметай Свіфта-Тутля.