Расіян дазволілі прышчапляць пратэрмінаваным «Спутнікам»

Міністэрства аховы здароўя Расіі працягнула тэрміны прыдатнасці ўжо вырабленай вакцыны супраць каранавіруса «Sputnik V». Цяпер яны складаюць ад паўгода да года для прэпаратаў розных вытворцаў.

10.08.2022 / 20:41

Рашэнне нібыта заснаванае на выніках экспертызы, якая «пацвердзіла бяспеку і эфектыўнасць вакцын».

«Звесткі пра больш кароткі тэрмін прыдатнасці, названыя на ўпакоўцы прэпарата, вырабленага да прыняцця пастановы аб яго падаўжэнні, не з'яўляюцца прыкметай таго, што прэпарат пратэрмінаваны», — удакладнілі ў Міністэрстве.

Пра пратэрмінаваныя вакцыны ведамства загаварыла на фоне 30-разовага падзення вытворчасці новых прэпаратаў. За першае паўгоддзе 2022 года ў Расіі выпусцілі ўсяго 2,34 млн дозаў «Sputnik V», у той час як за аналагічны перыяд 2021-га — 85,5 млн.

Nashaniva.com