ЕС абмяркоўвае пытанне аб забароне шэнгенскіх віз для расіян

Прапанова аб забароне выдачы шэнгенскіх віз расіянам унесеная на абмеркаванне ў ЕС. Пра гэта паведаміў афіцыйны прадстаўнік кабінета міністраў ФРГ Штэфен Хебенштрайт на брыфінгу ў сераду.

10.08.2022 / 15:13

«Праект унесены некаторымі краінамі ЕС і таму знаходзіцца на парадку дня. Урад ФРГ цяпер павінен будзе правесці дыскусіі па ім паміж членамі кабінета і ўнутры ЕС», — сказаў Хебештрайт.

«Гэтыя дыскусіі не завершаныя, таму я не магу паведаміць аб прамежкавых выніках», — адзначыў ён.

Раней прэм'еркі Эстоніі і Фінляндыі Кая Калас і Сана Марын выступілі за абмежаванне выдачы турыстычных віз расіянам на агульнаеўрапейскім узроўні.

Таксама прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заклікаў забараніць усім расіянам уезд у краіны Захаду.

Nashaniva.com