Урад Латвіі падоўжыў рэжым надзвычайнай сітуацыі каля мяжы з Беларуссю

Урад Латвіі падоўжыў рэжым надзвычайнай сітуацыі на мяжы з Беларуссю да 10 лістапада. Рашэнне было прынята 9 жніўня на закрытым пасяджэнні, піша Delfi.lv.

09.08.2022 / 22:25

Рэжым надзвычайнай сітуацыі ў памежных раёнах быў уведзены год таму, 11 жніўня 2021 года, калі з тэрыторыі Беларусі пачала ісці хваля нелегальнай міграцыі. Потым яго некалькі разоў падаўжалі — з увагі на міграцыйны крызіс, створаны беларускімі ўладамі. 

У МУС Латвіі кажуць, што за гэты час агулам было спынена 6777 спробаў незаконнага перасячэння дзяржаўнай мяжы.

За апошнія месяцы іх колькасць зменшылася: у маі было зафіксавана 20 спробаў незаконнага перасячэння мяжы, у чэрвені — 96, а ў ліпені — толькі пяць.

Неўзабаве ў Латвіі плануюць за прыкладам Польшчы і Літвы пачаць будаўніцтва пастаяннага плота на мяжы з Беларуссю. 

Nashaniva.com