Адбыліся выбухі на расійскай авіябазе ў Крыме

Паведамляецца пра выбухі на расійскай авіябазе ў крымскай Новафёдараўцы.

09.08.2022 / 15:57

Новафёдараўка знаходзіцца на заходнім узбярэжжы Крыма, далёка ад лініі фронту.

Пасля з'явілася відэа, на якім людзі ўцякаюць з пляжаў Новафёдараўкі. Паведамляецца пра вялікую колькасць машын хуткай дапамогі, якія едуць з Еўпаторыі.

Мяркуючы па ўсім, украінская армія нанесла высокадакладныя ракетныя ўдары.

Nashaniva.com