BYPOL: У Лунінцы загінуў вайсковец, магчыма, самагубства

Канал былых сілавікоў BYPOL паведамляе пра надзвычайнае здарэнне ў роце аховы і абслугоўвання 250-га асобнага батальёна аховы і абслугоўвання штаба Заходняга аператыўнага камандавання (в/ч 97035, пункт пастаяннай дыслакацыі — Гродна).

09.08.2022 / 13:11

Паводле інфармацыі канала, 8 жніўня каля горада Лунінец пры змене пастоў аховы ў 17 гадзін выявілася адсутнасць маладога вайскоўца кантрактнай службы.

Яго цела са смяротным агнястрэльным раненнем галавы знойдзенае ў 18:30 у лесе падчас арганізаванага пошуку.

Паводле BYPOL, вайсковая частка знаходзілася па-за пунктам пастаяннай дыслакацыі ў сувязі з вучэннямі.

BYPOL піша, што гэта ўжо пятая ахвяра падчас вучэнняў за апошнія некалькі месяцаў.

Nashaniva.com