Украіна атрымала першыя самаходныя артылерыйскія ўстаноўкі «Гепард»

Украіна атрымала першыя тры зенітныя самаходныя артылерыйскія ўстаноўкі «Гепард», паведамляюць УСУ. Яны доўгі час былі важным элементам супрацьпаветранай абароны армій Германіі, Нідэрландаў і Бельгіі. 

08.08.2022 / 16:36

Фота ілюстрацыйнае

Мяркуецца, што «Гепарды» стануць сур'ёзным узмацненнем супрацьпаветранай абароны Украіны. Украінскія зенітчыкі праходзілі навучанне па кіраванні ўстаноўкамі ў Германіі.

«Гепард» знішчае паветраныя аб'екты на адлегласці ад 100 метраў да 4 км.

Nashaniva.com