Сёння ноччу HIMARS працавалі і ў Мелітопалі

Амерыканскімі РСЗА былі нанесеныя ўдары па пунктах часовай дыслакацыі акупацыйных войскаў на прамысловых плошчах у розных раёнах горада. Пра гэта паведаміў мэр акупаванага горада Іван Фёдараў.

08.08.2022 / 08:20

Фёдараў напісаў, што амерыканскімі РСЗА былі нанесеныя ўдары па пунктах часовай дыслакацыі акупацыйных войскаў на прамысловых плошчах у розных раёнах горада. Па ягоных словах, была знішчана вялікая колькасць вайсковай тэхнікі і больш за 100 вайскоўцаў. 

Фёдараў дадаў, што вялікую частку СПА акупанты перавезлі з Мелітопаля ў Херсон, таму такая выніковая ноч сведчыць пра немагчымасць існуючых падраздзяленняў СПА даць адпор HIMARS. Гэта стварае неабходныя перадумовы для контрнаступу на мелітопальскім напрамку.

Nashaniva.com