Пінскага правабаронцу пасля затрымання пазбавілі апякунства над хворым братам

Паводле слоў пінскага праваабаронцы Алеся Рамановіча, 6 жніўня ён атрымаў ліст з паведамленнем, што прынята рашэнне аб пазбаўленні яго права на апякунства, піша тэлеграм-канал «Позірк».

07.08.2022 / 17:15

«Камісія прыехала дадому, калі я быў у ІЧУ, — паведаміў Рамановіч. — Знайшлі, што я не знаходжуся з братам, гэта стала падставай для таго, каб вынесці на разгляд пытанне пазбаўлення апякунства».

Па палітычна матываваных справах у пачатку жніўня ў Пінску арыштавалі або аштрафавалі 11 чалавек. Рамановіч быў таксама затрыманы, а пасля суда аштрафаваны на 30 базавых велічыняў (960 рублёў).

Nashaniva.com