Наведванне лясоў абмежавалі ў большасці раёнаў Беларусі

Забароны і абмежаванні на наведванне лясоў уведзены ў 62 раёнах Беларусі. Аб гэтым паведамляецца на сайце Міністэрства лясной гаспадаркі.

05.08.2022 / 14:07

Абмежаванні ўводзяцца з-за моцнай спёкі. Яны закранулі чатыры вобласці. Гродзенская «закрыта» цалкам, Мінская — амаль уся, за выключэннем Стаўбцоўскага, Лагойскага і Мядзельскага раёнаў.

У Брэсцкай вобласці пад абмежаванні трапілі дзесяць раёнаў. На Гомельшчыне адкрыты для наведвання лясы Гомельскага, Светлагорскага, Буда-Кашалёўскага, Веткаўскага і Добрушскага раёнаў.

У Магілёўскай і Віцебскай абласцях лесу пакуль што можна наведваць свабодна.

Nashaniva.com