Xiaomi паказала гаджэт, які дазволіць кіраваць разумным домам сілай думкі

Кітайская кампанія Xiaomi прадставіла павязку на галаву Xiaomi Mi, якая дазволіць карыстальнікам кіраваць элементамі разумнага дома сілай думкі.

04.08.2022 / 19:49

Па словах кампаніі, Migu Headband — гэта праект, які перамог у трэцім анлайн-хакатоне Xiaomi Group. Прылада дазволіць карыстальнікам не толькі кіраваць разумным домам з дапамогай мазгавых хваляў, але таксама зможа адсочваць стомленасць, напрыклад падчас кіравання.

Распрацоўшчыкі Migu Headband абсталявалі павязку трыма датчыкамі, якія счытваюць электрычныя сігналы, пасыланыя мозгам. Акрамя таго, гаджэт здольны праводзіць электраэнцэфалаграфію карыстальніка.

Nashaniva.com