У Вільні 9 жніўня разгорнуць велізарны бела-чырвона-белы сцяг
9 жніўня (аўторак) у сталіцы Літвы адзначаць другія ўгодкі прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі.
04.08.2022 / 10:55
Ілюстрацыйнае фота
Пра тое, што чакаецца ў гэты дзень, напісаў у сябе ў Тэлеграме Франак Вячорка.
— А 16-й у Віленскай катэдры пройдзе малебен і цырымонія ў памяць пра паўстанцаў Каліноўскага і загінулых добраахвотнікаў ва Украіне. Там жа выступіць хор, пакажуць відэазварот Івонкі Сурвіллы.
— А 17-й гадзіне пачнецца мастацка-палітычны перформанс на Кафедральнай плошчы, выкладванне вялікага бела-чырвона-белага сцяга.
У 18.30 там жа пачынаецца мітынг. Разгорнецца вялікі беларускі сцяг на 25 метраў. Адбудуцца выступы, выкананне гімна, пэрформанс. Пройдзе марш да пасольства Беларусі, дзе адбудзецца мітынг-рэквіем (каля 21.00).