З палітвязня Юрыя Грыгера знялі абвінавачванні і адпусцілі ў залі суда

Сёння ў судзе Ленінскага раёна Гродна разглядзелі справу 59-гадовага музыкі гуртоў «Контур» і «Hard Blues Shot», а таксама ўладальніка крамы «Шоўтайм» Юрыя Грыгера.

03.08.2022 / 20:07

Яго абвінавачвалі паводле арт. 369 Крымінальнага кодэкса «Абраза прадстаўніка ўлады» за пост у Facebook, які мужчына напісаў у 2020 годзе.

Суддзя Руслан Гурын зняў з палітвязня ўсе абвінавачанні. Музыку вызвалілі з-пад варты ў залі суда, піша @Grodno_grab.

Абгрунтаванне рашэння невядома. Такі вырак суда па палітычных справах здараўся ўжо праз тэрмін даўніны.

Nashaniva.com