«Справа траўматолагаў»: выйшаў на свабоду загадчык аддзялення 6-й ГКБ Мінска Алег Даніленка
Як стала вядома «Нашай Ніве», на волі вядомы артапед Алег Даніленка, загадчык артапеда-траўматалагічнага аддзялення 6-й гарадской клінічнай бальніцы Мінска. Ён адзін з фігурантаў «справы траўматолагаў».
03.08.2022 / 17:43
Алег Даніленка — паважаны медык, доктар медыцынскіх навук.
Аддзяленне, якое ён узначальваў, было цэнтральным месцам лячэння і пратэзавання для жыхароў Мінска.
Па словах абазнаных, «размеркавалі» яго на працу ў Мінскі абласны шпіталь — часу на адысці ад шоку не даюць.
Вядома, што гэты чалавек не хацеў прызнаваць віну і кампенсоўваць «шкоду» па 10-кратным мультыплікатары, за што яго спрабавалі «ўгаворваць» у карцэрах і «прэс-хатах».