Кітай уводзіць санкцыі супраць Тайваня

На фоне скандальнага візіту Нэнсі Пэлосі Кітай уводзіць санкцыі супраць Тайваня.

03.08.2022 / 08:55

— КНР спыняе пастаўкі прыроднага пяску на Тайвань, а таксама імпарт цытрусавых і рыбнай прадукцыі з вострава.

— У чорны спіс трапілі кампаніі, якія займаюцца вытворчасцю гарбаты, сухафруктаў, мёду, какава-бабоў і гародніны.

— Улады Кітая таксама паабяцалі лідару Тайваня «паскораны калапс і вялікую катастрофу», папярэдзіўшы, што КНР будзе адстойваць сваю тэрытарыяльную цэласнасць.

У сваю чаргу Тайвань павысіў боегатоўнасць на фоне кітайскіх вучэнняў. А Кітай абвясціў пра вучэнні з баявой стральбой.

Nashaniva.com