Заўтра ў Мінску адкрыецца кінатэатр з ложкамі замест крэслаў

Першая ў Беларусі кіназала з сапраўднымі ложкамі замест звыклых крэслаў адкрыецца 4 жніўня ў ТРЦ Palazzo на вуліцы Ціміразева ў Мінску. Пра гэта паведаміў телеграм-канал «Мерзкий Какобай».

03.08.2022 / 07:52

Кінатэатр Olympia Music Hall у Парыжы. Фота ілюстрацыйнае

Новая кіназала Vegas — гэта 16 ложкаў, разлічаных на 32 гледачы. Матрацы і падушкі на ложках — артапедычныя. Кожны ложак будзе абсталяваны індывідуальным асвятленнем. Для тых, каму будзе холадна падчас прагляду фільма, прадугледжаныя пледы.

Цана квіткоў на «ляжачыя» сеансы ў новай кіназале будзе стартаваць ад 44 рублёў. Усё залежыць ад дня тыдня і часу сутак сеансу. Паведамляецца, што адзін квіток будзе разлічаны адразу на дзве асобы.

Nashaniva.com