Хутка можна будзе ездзіць без візы ў Аман

Аляксандр Лукашэнка ўхваліў праект міжурадавага пагаднення Рэспублікі Беларусь і Султаната Аман аб узаемнай адмене віз. Адпаведны ўказ падпісаны сёння, паведамляе яго прэс-служба.

02.08.2022 / 20:36

Маскат, сталіца Амана

Праект пагаднення ўхвалены ў якасці асновы для правядзення перамоў.

Міністэрства замежных спраў Беларусі ўпаўнаважана на правядзенне перамоў па праекце пагаднення і яго падпісанне пры дасягненні дамоўленасці ў межах ухваленага праекта.

Nashaniva.com