У Гомелі кіроўца збіў веласіпедыста, а потым падпаліў сваю машыну
Смяротнае ДТЗ здарылася ў панядзелак вечарам. Там кіроўца збіў веласіпедыста, які перасякаў праезную частку па нерэгуляваным пешаходным пераходзе. Веласіпедыст загінуў, але кіроўца ўцёк з месца здарэння.
02.08.2022 / 15:23
Фота: УУС Гомельскага аблвыканкама
Неўзабаве затрымалі падазраванага. 25-гадовы хлопец, кіроўца «Міцубісі» быў п'яны. Сам ён з Кармы, але прыехаў з жонкай у Гомель да сяброў, усе разам выпівалі.
Паміж мужам і жонкай разгарэлася сварка, хлопец сеў у аўтамабіль і паехаў дадому, але потым вырашыў вярнуцца. Па дарозе ён і наехаў на веласіпедыста.
Пасля гэтага хлопец заехаў у кукурузнае поле, дзе падпаліў свой транспартны сродак.