У Баранавічах праходзяць ператрусы ў раней асуджаных за абразу загінулага высокапастаўленага міліцыянта

Як нядаўна стала вядома «Нашай Ніве», начальнiк адзела аховы правапарадку міліцыі грамадскай бяспекі Баранавіцкага ГАУС Аляксей Гецьман, адзін з галоўных выканаўцаў палітычных рэпрэсій у Баранавічах, падчас адпачынку зламаў шыю, скочыўшы ў ваду, ляжаў нейкі час паралізаваны, а ў выніку памёр. Пасля з'яўлення гэтай навіны некаторыя людзі рэзка выказаліся з гэтай нагоды ў сацсетках, за што былі затрыманыя і асуджаныя. Цяпер праваабаронцы паведамляюць, што ў раней асуджаных зноў праходзяць ператрусы. 

31.07.2022 / 17:38

Аляксей Гецьман — у цэнтры

Як паведамляюць мясцовыя жыхары, навіну пра смерць Гецьмана актыўна каментавалі ў мясцовых чатах. Верагодна, сілавікі правяраюць, ці не пакідалі з гэтай нагоды «няправільных» каментарыяў людзі, якіх раней ужо асудзілі за абразу міліцыянта.

Пасля ператрусаў людзей завезлі ў міліцыю, але потым адпусцілі.

Таксама вядома, што ў горадзе апошнія дні адбываюцца і іншыя «палітычныя» ператрусы ў мясцовых жыхароў.

Nashaniva.com