На Дзень ваенна-марскога флоту Расіі штаб Чарнаморскага флоту ў Севастопалі быў атакаваны беспілотнікам

Расійскія СМІ паведамляюць пра пяць параненых.

31.07.2022 / 08:56

Фота з мясцовых тэлеграм-каналаў

Урачыстыя мерапрыемствы ў Севастопалі адмененыя, у той жа час парад з удзелам Уладзіміра Пуціна ў Кранштаце не пераносіўся.

Гэты першы такі ўдар па тэрыторыі акупаванага Севастопаля. Украінскі бок пакуль не каментуе гэтую інфармацыю.

Nashaniva.com